Беларуская Служба

Моцны вецер прынёс вялікі страты ў Польшчы

24.11.2023 14:12
Паламаныя дрэвы, разбураныя будынкі і тысячы сем'яў без электрычнасці - гэта вынік магутнай навальніцы, якія абрынулася на Польшчу за апошнія суткі.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Tomasz Gzell

Па словах прэс-сакратара Урадавага цэнтра бяспекі (RCB) Пятра Блашчыка, з чацвярга па раніцу пятніцы пажарныя каманды выязджалі больш за 2000 раз на выклікі, каб ліквідаваць шкоды, нанесеныя ветрам. Больш за ўсё выклікаў паступіла з Вялікапольскага, Мазавецкага, Заходнепаморскага і Куяўска-Паморскага ваяводстваў.

Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай пажарнай службы Караль Кержкоўскі, найбольш сур'ёзныя выклікі тычыліся будынкаў, пашкоджаных моцным ветрам: «Было 25 пашкоджаных будынкаў, якія пажарным давялося ўмацоўваць. Найбольшая колькасць у Вялікапольскім і Сілезскім ваяводствах — па 5 такіх выпадкаў, 3 у Куяўска-Паморскім ваяводстве», — дадаў Караль Кяржкоўскі.

Прэс-сакратар RCB Пётр Блашчык сказаў, што моцны вецер выклікаў таксама шматлікія адключэнні электраэнергіі. «З-за гэтай сітуацыі каля 32 000 спажыўцоў застаюцца без энергазабеспячэння. Найбольш у Мазавецкім ваяводзтве — 7,5 тысячы чалавек. У Лодзінскім ваяводзтве — 5000 і ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве — 3400 карыстальнікаў», — дадаў Пётр Блашчык.

У Сілезскім, Падкарпацкім і Малапольскім ваяводствах па-ранейшаму дзейнічаюць трывожныя папярэджанні аб моцным ветры.

Днём урад паінфармаваў пра абвяшчэнні стана трывогі з-за  галалёдзіцы ва ўсходніх раёнах краіны.

ПР/юл